Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 мая 2015 г. № 194
Аб праекце міжнароднага дагавора
1. Адобрыць прыкладзены праект Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб узаемных бязвiзавых групавых турысцкiх паездках ад 11 студзеня 1993 года* (далей – Пратакол) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
______________________________
* Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Мiнiстэрства спорту i турызму на:
правядзенне перагавораў па праекце Пратакола, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;