Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 ліпеня 1996 г. № 501
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Пагаднення аб правядзенні ўзгодненай палітыкі ў галіне транзіту нафты і нафтапрадуктаў па магістральных нафтаправодах
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Пагадненне аб правядзенні ўзгодненай палітыкі ў галіне транзіту нафты і нафтапрадуктаў па магістральных нафтаправодах, падпісанае ў г. Маскве 12 красавіка 1996 г.