Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 чэрвеня 2021 г. № 191-ПСР7
Аб узнагароджанні дзяржаўнай установы «Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Ваяр» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні грамадзян узнагародзіць дзяржаўную ўстанову «Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Ваяр» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.