Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 чэрвеня 2021 г. № 188-ПСР7
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь работнікаў сістэмы аховы здароўя
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
Акуцёнак Святлану Генадзьеўну – урача агульнай практыкі (загадчыка) Ульскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца»;