Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 жніўня 2010 г. № 409-ПСР4
Аб узнагароджанні Р.І.Непачаловіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у забеспячэнне заканадаўчага працэсу і шматгадовую добрасумленную працу ў дзяржаўных органах узнагародзіць загадчыка аддзела аўтаматызаванай падрыхтоўкі дакументаў Упраўлення інфармацыйных тэхналогій Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Непачаловіча Рыгора Іванавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.