Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 студзеня 2010 г. № 282-ПСР4
Аб узнагароджанні Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння ўзнагародзіць Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.