Официальная правовая информация |
Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Ангола
Уступіў у сілу 24 красавіка 1995 года
Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Ангола, кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць узаемаадносіны сяброўства і супрацоўніцтва, у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і на аснове прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў з даты падпісання гэтага Пратакола.
Падпісана ў Нью-Йорку 24 красавіка 1995 года ў двух экзэмплярах на беларускай, партугальскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аднолькава сапраўднымі.