Официальная правовая информация |
Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай
Уступіла ў сілу 3 лютага 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў мэтах развіцця адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ва ўсіх галінах на аснове прынцыпаў суверэннай роўнасці, узаемнай выгады і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго дамовіліся ўстанавіць з сённяшняга дня дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Пасольстваў і абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўнікамі.