Официальная правовая информация |
Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Княствам Манака
Уступіла ў сілу 15 красавіка 2016 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Княства Манака,
жадаючы развіваць узаемаразуменне і ўмацоўваць дружалюбныя адносіны і супрацоўніцтва паміж двума народамі,
кіруючыся прынцыпамі і мэтамі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і міжнароднага права, у асаблівасці павагі і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, роўнасці паміж дзяржавамі, павагі да нацыянальнага суверэнітэту, незалежнасці, міжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасці i неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў,