Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 снежня 2015 г. № 1031
Аб узнагароджанні Д.Л.Піневіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне 21–22 кастрычніка 2015 г. у г. Мінску Еўрапейскай міністэрскай канферэнцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя «Ахоп усіх этапаў жыцця ў кантэксце палітыкі Здароўе – 2020» узнагародзіць першага намесніка Міністра аховы здароўя Піневіча Дзмітрыя Леанідавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.