Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 жніўня 2013 г. № 722
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
значны ўклад у развіццё сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў:
адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкая фабрыка пашыву адзення»;
адкрытае акцыянернае таварыства «Хімчыстка i мыццё бялізны», г. Магілёў;