Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 лютага 2012 г. № 160
Аб узнагароджанні М.Я.Фінберга Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За высокія дасягненні ў творчай дзейнасці, значны ўклад у захаванне беларускай выканальніцкай школы і традыцый нацыянальнай музычнай спадчыны ўзнагародзіць дырэктара – мастацкага кіраўніка дзяржаўнай установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» Фінберга Міхаіла Якаўлевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.