Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 чэрвеня 2007 г. № 762
Аб камандзіраванні В.А.Гурыновіча і У.Б.Прановіча ў г. Харбін (Кітайская Народная Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 13 па 19 чэрвеня 2007 г. у г. Харбін (Кітайская Народная Рэспубліка) намесніка Міністра прамысловасці Гурыновіча Валянціна Аркадзьевіча і намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Прановіча Уладзіміра Барысавіча для ўдзелу ў 18-м Харбінскім міжнародным гандлёва-эканамічным кірмашы.