Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 мая 2007 г. № 620
Аб камандзіраванні С.М.Сухарэнкі ў г. Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 21 па 24 мая 2007 г. у г. Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя) Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Сухарэнку Сцяпана Мікалаевіча для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.