Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2005 г. № 1562
Аб вызваленні Б.П.Сівага ад пасады старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі і назначэнні А.В.Бароўскага на гэту пасаду
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Вызваліць Сівага Браніслава Пятровіча ад пасады старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі ў сувязі з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).
2. Назначыць Бароўскага Аляксандра Васільевіча старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.