Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 чэрвеня 2005 г. № 655
Аб камандзіраванні Г.І.Кузняцова ў г. Еўле (Каралеўства Швецыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 20 па 24 чэрвеня 2005 г. у г. Еўле (Каралеўства Швецыя) Старшыню Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Кузняцова Георгія Іванавіча для вывучэння вопыту па ацэнцы і рэгістрацыі нерухомасці, а таксама для абмеркавання пытанняў з кіраўніцтвам Нацыянальнай зямельнай службы Швецыі па ажыццяўленню сумеснага праекта «Развіццё рынку нерухомасці ў Рэспубліцы Беларусь».