Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 ліпеня 2004 г. № 883
Аб увекавечанні памяці дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы Палякова І.Я.
У мэтах увекавечання памяці дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы Палякова Івана Яўцеевіча Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мінскаму гарвыканкому ўстанавіць:
мемарыяльную дошку на доме № 10 па Вайсковаму завулку ў г. Мінску, дзе жыў І.Я.Палякоў;
надмагільны помнік на месцы пахавання І.Я.Палякова на Усходніх могілках у г. Мінску.