Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 сакавіка 2004 г. № 352
Аб камандзіраванні Г.П.Курачкіна ў г. Мюнхен (Федэратыўная Рэспубліка Германія)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 1 па 4 красавіка 2004 г. у г. Мюнхен (Федэратыўная Рэспубліка Германія) Міністра архітэктуры і будаўніцтва Курачкіна Генадзія Піліпавіча для правядзення перагавораў з кіраўніцтвам фірмы «PERІ GmbH» па пытаннях пашырэння выкарыстання апалубных сістэм пры будаўніцтве аб’ектаў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама наведвання 27-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «BAUMA-2004».