Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 студзеня 2004 г. № 46
Аб камандзіраванні М.М.Кохана ў г. Смаленск (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Лічыць, што намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў – начальнік разведкі генерал-маёр Кохан Мікалай Мікалаевіч знаходзіўся ў камандзіроўцы з 16 па 18 снежня 2003 г. у г. Смаленску (Расійская Федэрацыя) для ўдзелу ў рэгіянальнай нарадзе прадстаўнікоў аператыўных органаў пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь і Пагранічнай службы Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі.