Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2002 г. № 1459
Аб камандзіраванні Э.Р.Барыева ў г. Брусель (Каралеўства Бельгія)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 24 па 25 кастрычніка 2002 г. у г. Брусель (Каралеўства Бельгія) першага намесніка Міністра па надзвычайных сітуацыях Барыева Энвера Рызаевіча для ўдзелу ў пленарным пасяджэнні Галоўнага камітэта па надзвычайнаму грамадзянскаму планаванню ў фармаце СЕАП.
Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню Э.Р.Барыева ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага боку.