Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 ліпеня 2002 г. № 912
Аб камандзіраванні У.І.Астроўскага ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 9 па 10 ліпеня 2002 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) першага віцэ-прэзідэнта Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Астроўскага Уладзіміра Іванавіча для разгляду з прадстаўнікамі адкрытага акцыянернага таварыства «Рослегпром» і канцэрна «Ростекстиль» пытанняў па растэрміноўцы мытных плацяжоў і падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь невырабляемых у рэспубліцы сыравіны і матэрыялаў.