Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 ліпеня 2001 г. № 1019
Аб наданні паўнамоцтваў Л.С.Мальцаву на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Кувейт аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і падпісанне ўказанага Пагаднення
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Упаўнаважыць Міністра абароны Мальцава Леаніда Сямёнавіча на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Кувейт аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, дазволіўшы ўносіць у яго ў ходзе перагавораў змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне ўказанага Пагаднення.