Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 сакавіка 2001 г. № 412
Аб прадастаўленні У.У.Наумаву паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чэшскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, тэрарызмам і іншымі небяспечнымі злачынствамі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Упаўнаважыць Міністра ўнутраных спраў Наумава Уладзіміра Уладзіміравіча на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чэшскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, тэрарызмам і іншымі небяспечнымі злачынствамі, дазволіўшы ўносіць у іх ходзе ў названы праект неабходныя змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.