Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 сакавіка 2001 г. № 383
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам фінансаў, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.