Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 лютага 2001 г. № 225
Аб увекавечанні памяці народнага артыста БССР, кінарэжысёра-аператара Вейняровіча І.Н.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Мінскім гарвыканкомам і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз кінематаграфістаў», аб устаноўцы ў 2001 годзе надмагільнага помніка народнаму артысту БССР, кінарэжысёру-аператару Вейняровічу І.Н. на Паўночных могілках у г. Мінску.
Фінансаванне работ па праектаванню і стварэнню надмагільнага помніка ажыццявіць за кошт сродкаў Міністэрства культуры ў памеры 8365 тыс. рублёў, па яго ўстаноўцы – за кошт сродкаў Мінскага гарвыканкома.