Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 лістапада 2000 г. № 1698
Аб выдачы фінансавай дапамогі Баранавіцкаму вытворчаму баваўнянаму аб’яднанню
Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 февраля 2004 г. № 163 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 35, 5/13818)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Міністэрству працы выдаць у 2000 годзе ва ўстаноўленым парадку Баранавіцкаму вытворчаму баваўнянаму аб’яднанню для стварэння працоўных месцаў тэрмінам на 6 гадоў фінансавую дапамогу ў выглядзе беспрацэнтнай пазыкі ў памеры 192 270 тыс. рублёў за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці. Зварот фінансавай дапамогі ажыццявіць з 1 студзеня 2006 г. па 31 снежня 2006 г.