Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 2000 г. № 1680
Аб унясеннi змяненняў у пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 8 жнiўня 2000 г. № 1218, ад 10 жнiўня 2000 г. № 1235, ад 11 жнiўня 2000 г. № 1250
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. У частцы першай пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2000 г. № 1218 «Аб выдзяленні грашовых сродкаў для набыцця масланасення рапсу» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 76, 5/3790) словы «выдаць у жніўні–кастрычніку 2000 года» замяніць словамі «выдаць у жніўні–лістападзе 2000 года».