Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 ліпеня 2000 г. № 1022
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аўстрыйскай Рэспублікі аб садзейнічанні ажыццяўленню і ахове інвестыцый
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аўстрыйскай Рэспублікі аб садзейнічанні ажыццяўленню і ахове інвестыцый (прыкладаецца)*.