Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 мая 2000 г. № 785
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне кадастру, зямельных рэсурсаў, геадэзіі і картаграфіі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне кадастру, зямельных рэсурсаў, геадэзіі і картаграфіі.