Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 мая 2000 г. № 732
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб мерах па рэгуляванню доступу на рынкі дзяржаў – удзельніц Мытнага саюза тавараў і паслуг з трэціх краін
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб мерах па рэгуляванню доступу на рынкі дзяржаў – удзельніц Мытнага саюза тавараў і паслуг з трэціх краін.