Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Швецыя аб гандлёвых адносiнах
Уступіла ў сілу 1 ліпеня 1994 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Каралеўства Швецыя, якія ў далейшым называюцца «Бакі»,
жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для гарманічнага развіцця і дыверсіфікацыі двухбаковага гандлю і, такім чынам, спрыяць умацаванню ўзаемаразумення,
імкнучыся і ў далейшым умацоўваць сяброўскія адносіны паміж дзвюма дзяржавамі,
імкнучыся ствараць базу для развіцця і паглыблення гандлёвых сувязей паміж грамадзянамі, кампаніямі і арганізацыямі абедзвюх дзяржаў,