![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 чэрвеня 2025 г. № 68
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога палаца: палац, падпорная сценка, лесвіца, рэшткі агароджы» ў в. Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога палаца: палац, падпорная сценка, лесвіца, рэшткі агароджы» ў в. Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова 24.06.2025 № 68 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога палаца: палац, падпорная сценка, лесвіца, рэшткі агароджы» ў в. Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога палаца: палац, падпорная сценка, лесвіца, рэшткі агароджы» ў в. Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Комплекс былога палаца: палац, падпорная сценка, лесвіца, рэшткі агароджы» ў в. Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000061.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе індывідуальнага прадпрымальніка Багданавай Наталлі Уладзіміраўны.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ па месцах знаходжання элементаў былога палаца, у тым ліку якія не захаваліся.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж вул. Цэнтральнай да кропкі 2;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 па ніжняй мяжы схілу ўзгорка праз кропкі 3–4–5 да кропкі 6;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 праз кропкі 7–8–9–10–11–12 да кропкі 13;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на поўнач уздоўж вул. Садовай да кропкі 14;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж агароджаў прыватных зямельных участкаў па вул. Азёрнай праз кропкі 15–16–17 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя інжынерных камунікацый;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да нейтральнай забудовы, якая прадугледжвае павелічэнне яе аб’ёмна-прасторавых параметраў і (або) выкарыстанне неўласцівых гістарычнаму характару матэрыялаў і колераў;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 уздоўж праезнай часткі вул. Азёрнай да кропкі 1;
на ўсходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 17–16–15 да кропкі 14;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Садовай, 20 да кропкі 18.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 12–11–10–9–8–7–6–5–4–3 да кропкі 2;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж заходняга боку вул. Цэнтральнай да кропкі 19;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 па паўночным баку мясцовага праезда да кропкі 20;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 па вонкаваму боку агароджаў прыватных зямельных участкаў па вул. Садовай да кропкі 13.
13. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 уздоўж агароджы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 20 і далей на ўсход у створы з ёй да кропкі 22;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па мяжы зялёнага масіву былой паркавай тэрыторыі палаца праз кропку 23 да кропкі 24;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 у створы з паўднёвай мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 25;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 па заходняму боку агароджаў прыватных зямельных участкаў па вул. Цэнтральнай да кропкі 21.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
усталяванне з боку вуліц Садовай, Азёрнай, Цэнтральнай, а таксама па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, у межах былой паркавай тэрыторыі палаца.
16. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па паўночнай мяжы замельнага ўчастка з кадастравым нумарам 120400000001000847 для вядзення сельскай гаспадаркі да заходняга берага р. Змейка да кропкі 26;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж заходняга берага р. Змейка праз кропкі 27–28–29–30–31 да кропкі 32;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж паўночнага берага р. Гаюўка праз кропкі 34–35–36 да кропкі 37;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 37 па мяжы зялёнага масіву былой паркавай тэрыторыі палаца і далей па мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 24–23 да кропкі 22.
17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;
знішчэнне каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якое знаходзіцца на адлегласці 100 м на паўночны захад ад кропкі 26 (праз дарогу);
ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, гістарычных элементаў воднай сістэмы (каналаў, сажалак), акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай |
№ |
Каардынаты |
|
№ |
Каардынаты |
1 |
53.345386, 26.258753 |
|
20 |
53.342545, 26.254723 |
2 |
53.343091, 26.258416 |
|
21 |
53.345357, 26.259021 |
3 |
53.343184, 26.257896 |
|
22 |
53.345037, 26.262578 |
4 |
53.343293, 26.256835 |
|
23 |
53.344102, 26.260369 |
5 |
53.343351, 26.256777 |
|
24 |
53.342112, 26.259716 |
6 |
53.343412, 26.256244 |
|
25 |
53.342246, 26.258097 |
7 |
53.343779, 26.256344 |
|
26 |
53.344335, 26.269510 |
8 |
53.343790, 26.256270 |
|
27 |
53.343058, 26.268056 |
9 |
53.344112, 26.256341 |
|
28 |
53.342498, 26.267645 |
10 |
53.344142, 26.255940 |
|
29 |
53.340707, 26.268232 |
11 |
53.344189, 26.255866 |
|
30 |
53.339174, 26.266972 |
12 |
53.344460, 26.255943 |
|
31 |
53.338723, 26.267862 |
13 |
53.344522, 26.255291 |
|
32 |
53.338080, 26.267609 |
14 |
53.345048, 26.255438 |
|
33 |
53.338567, 26.266129 |
15 |
53.344999, 26.255936 |
|
34 |
53.338170, 26.265276 |
16 |
53.344957, 26.255941 |
|
35 |
53.338699, 26.262523 |
17 |
53.344710, 26.258570 |
|
36 |
53.338663, 26.262376 |
18 |
53.345661, 26.255606 |
|
37 |
53.338750, 26.258624 |
19 |
53.342257, 26.257943 |
|
|
|