![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 чэрвеня 2025 г. № 62
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» ў аграгарадку Сялец (Ануфрыева) Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» ў аграгарадку Сялец (Ануфрыева) Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова 19.06.2025 № 62 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» ў аграгарадку Сялец (Ануфрыева) Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» ў аграгарадку Сялец (Ануфрыева) Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Царква» ў аграгарадку Сялец (Ануфрыева) Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 512Г000518.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе ўстановы культуры «Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках навуковых даследаванняў па межах тэрыторыі, непасрэдна занятай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, звязанай з ёй гістарычна і функцыянальна.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж вул. Ануфрыеўскай да кропкі 2;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж мясцовага праезда праз кропку 3 да кропкі 4;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж мясцовага праезда і далей па падоўжанай лініі да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ануфрыеўскай, 15а да кропкі 5;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ануфрыеўскай, 15а да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
добраўпарадкаванне і (або) азеляненне, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, былой гістарычнай царкоўнай тэрыторыі і каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж вул. Ануфрыеўскай і далей праз кропку 1 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 2;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 3 да кропкі 4; далей уздоўж паўночна-ўсходняга фасада былога манастырскага корпуса да кропкі 8;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж паўднёва-ўсходняга фасада былога манастырскага корпуса і далей па падоўжанай лініі да кропкі 9; далей на паўночны захад да кропкі 10; далей па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зямельнага ўчастка па вул. Ануфрыеўскай, 15а да кропкі 6;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ануфрыеўскай, 15а да кропкі 7.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (руіны будынка былога манастырскага корпуса), яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да існуючага будынка храма прападобнага Ануфрыя Вялікага з павелічэннем яго аб’ёмна-прасторавых параметраў і выкарыстаннем неўласцівых гістарычнаму характару матэрыялаў і колераў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж вул. Ануфрыеўскай праз кропку 31 да кропкі 12;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 па межах зямельных участкаў па вул. Ануфрыеўскай, 18, 20, 22, 24, 26 праз кропкі 13–14–15–16–17–18 да кропкі 19;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ануфрыеўскай, 26 да кропкі 20; далей праз кропкі 21–22–23 уздоўж воднага канала да кропкі 24;
на паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж воднага канала да кропкі 25; далей уздоўж зямельных участкаў па вул. Ануфрыеўскай, 21, 19, 17 праз кропку 26 да кропкі 27; далей уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 28; далей па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 8–4–3–2–1–7 да кропкі 11.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
усталяванне з боку вуліц і зямельных участкаў агароджы без выкарыстання гістарычных матэрыялаў і колераў;
выкарыстанне нехарактэрных колераў і формаў дахаў, акрамя двухспадзістых, вальмавых і паўвальмавых з нахілам ад 35 ° да 50 °;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай пабудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па яе дэмантажы ці нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
16. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе, поўначы, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 да кропкі 7; далей па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 7–6–10–9 да кропкі 28; далей па мяжы зоны рэгулявання забудовы да кропкі 27;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 30;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 29;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 уздоўж вул. Ануфрыеўскай да кропкі 11.
17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
змяненне гістарычнага прыроднага характару ландшафту і рэльефу;
добраўпарадкаванне і (або) азеляненне, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
18. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для захавання, выяўлення і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.
19. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 уздоўж зямельных участкаў па вул. Ануфрыеўскай, 18, 20, 22 да кропкі 32;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 да кропкі 33; далей уздоўж зямельных участкаў па вул. Ануфрыеўскай, 19, 17 праз кропкі 34–35–36 да кропкі 4; далей па мяжы зоны рэгулявання забудовы і зоны аховы ландшафту праз кропкі 8–28 да кропкі 27;
на паўднёвым захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 па мяжы зоны аховы ландшафту праз кропкі 30–29 да кропкі 11; далей па мяжы зоны рэгулявання забудовы да кропкі 31.
20. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, усталяваныя ў пунктах 8, 11, 14, 17 гэтага праекта зон аховы, а таксама забараняецца правядзенне земляных і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Табліца каардынат паваротных кропак
№ |
Геаграфічныя каардынаты |
№ |
Геаграфічныя каардынаты |
1 |
53.875406, 31.776149 |
19 |
53.876686, 31.778676 |
2 |
53.875572, 31.776943 |
20 |
53.876016, 31.779154 |
3 |
53.875534, 31.777120 |
21 |
53.875921, 31.778848 |
4 |
53.875457, 31.777063 |
22 |
53.875812, 31.779017 |
5 |
53.875236, 31.776233 |
23 |
53.875418, 31.779041 |
6 |
53,875141, 31.775691 |
24 |
53.875282, 31.779122 |
7 |
53.875312, 31.775611 |
25 |
53.875095, 31.778679 |
8 |
53.875279, 31.777153 |
26 |
53.874842, 31.777241 |
9 |
53,875129, 31.776448 |
27 |
53.874828, 31.777003 |
10 |
53.875269, 31.776389 |
28 |
53.875195, 31.776772 |
11 |
53.875284, 31.775436 |
29 |
53.875057, 31.775442 |
12 |
53.876043, 31.775517 |
30 |
53.874785, 31.776311 |
13 |
53.876118, 31.776273 |
31 |
53.875457, 31.775511 |
14 |
53.876066, 31.776297 |
32 |
53.875873, 31.777826 |
15 |
53.876158, 31.776826 |
33 |
53.875652, 31.777941 |
16 |
53.876329, 31.776726 |
34 |
53.875503, 31.777359 |
17 |
53.876609, 31.777797 |
35 |
53.875548, 31.777338 |
18 |
53.876511, 31.777883 |
36 |
53.875511, 31.777196 |