Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 23.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 красавіка 2025 г. № 46

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў гісторыі), размешчаных у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на могілках в. Бусні Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Жыцін Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Палявая Рэчыца Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла партызан (2 чалавекі)» на могілках каля аўтамабільнай дарогі Н-133 «Брэст – Малыя Радванічы – Старое Сяло – Гайкоўка» ў в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла партызан» па вул. Цэнтральнай у в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Новай у аграгарадку Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на могілках в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.04.2025 № 46

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на могілках в. Бусні Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на могілках в. Бусні Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Магіла ахвяр фашызму» на могілках в. Бусні Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000237.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ТрансСаюзПраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Жабінкаўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах бетоннай пляцоўкі, дзе размешчаны пахаванні і надмагільны помнік.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага контуру бетоннай пляцоўкі ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняюцца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

узвядзенне збудаванняў;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай ва ўстаноўленым парадку;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Магіла ахвяр фашызму» на могілках в. Бусні
Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.04.2025 № 46

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Жыцін Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Жыцін Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Жыцін Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000239.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ТрансСаюзПраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Жабінкаўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах бетоннай пляцоўкі, дзе размешчаны пахаванні і надмагільны помнік.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага контуру бетоннай пляцоўкі ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняюцца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

узвядзенне збудаванняў;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай ва ўстаноўленым парадку;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў);

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія працягласцю 7,72 м, якая ідзе ад кропкі 6 паралельна бардзюру бетоннай пляцоўкі на адлегласці ад яго 2 м да кропкі 7;

на ўсходзе – умоўная лінія працягласцю 7,24 м, якая ідзе ад кропкі 7 паралельна бардзюру бетоннай пляцоўкі на адлегласці ад яго 2 м да кропкі 8;

на поўдні – умоўная лінія працягласцю 7,72 м, якая ідзе ад кропкі 8 паралельна бардзюру бетоннай пляцоўкі на адлегласці ад яго 2 м да кропкі 5;

на захадзе – умоўная лінія працягласцю 7,24 м, якая ідзе ад кропкі 5 паралельна бардзюру бетоннай пляцоўкі на адлегласці ад яго 2 м да кропкі 6.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
ў в. Жыцін Жабінкаўскага раёна
Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.04.2025 № 46

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Палявая Рэчыца Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Палявая Рэчыца Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Палявая Рэчыца Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000244.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ТрансСаюзПраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Жабінкаўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах пляцоўкі брацкай магілы памерамі 6 х 8 м, дзе размешчаны пахаванні і надмагільны помнік.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага контуру бетоннай пляцоўкі ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняюцца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

узвядзенне збудаванняў;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай ва ўстаноўленым парадку;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія працягласцю 8,52 м, якая ідзе ад кропкі 7 паралельна бардзюру бетоннай пляцоўкі да кропкі 8;

на ўсходзе – умоўная лінія працягласцю 17 м, якая ідзе ад кропкі 8 паралельна бардзюру бетоннай пляцоўкі да кропкі 5;

на поўдні – умоўная лінія працягласцю 8,52 м, якая ідзе ад кропкі 5 паралельна бардзюру бетоннай пляцоўкі да кропкі 6;

на захадзе – умоўная лінія працягласцю 17 м, якая ідзе ад кропкі 6 паралельна бардзюру бетоннай пляцоўкі да кропкі 7.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Палявая Рэчыца
Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.04.2025 № 46

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла партызан (2 чалавекі)» на могілках каля аўтамабільнай дарогі Н-133 «Брэст – Малыя Радванічы – Старое Сяло – Гайкоўка» ў в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла партызан (2 чалавекі)» на могілках каля аўтамабільнай дарогі Н-133 «Брэст – Малыя Радванічы – Старое Сяло – Гайкоўка» ў в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла партызан (2 чалавекі)» на могілках каля аўтамабільнай дарогі Н-133 «Брэст – Малыя Радванічы – Старое Сяло – Гайкоўка» ў в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000250.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ТрансСаюзПраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Жабінкаўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавай мяжы бардзюрнага камня, які агароджвае магілу, дзе размешчаны пахаванні двух партызан і надмагільны помнік.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бардзюрнага камню ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняюцца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Брацкая магіла партызан (2 чалавекі)» на могілках
каля аўтамабільнай дарогі Н-133 «Брэст –
Малыя Радванічы – Старое Сяло – Гайкоўка»
у в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.04.2025 № 46

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла партызан» па вул. Цэнтральнай у в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла партызан» па вул. Цэнтральнай у в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла партызан» па вул. Цэнтральнай у в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000249.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ТрансСаюзПраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Жабінкаўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючых архітэктурна-планіровачных элементаў брацкай магілы, дзе размешчаны бюст пахаванага партызана на пастаменце і элементы добраўпарадкавання.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія працягласцю 8,15 м, якая ідзе ад кропкі 2 да кропкі 3;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія працягласцю 6,14 м, якая ідзе ад кропкі 3 да кропкі 4;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія працягласцю 8,15 м, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 1;

на паўночным захадзе – умоўная лінія працягласцю 6,14 м, якая ідзе ад кропкі 1 да кропкі 2.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняюцца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай ва ўстаноўленым парадку;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафтнай тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

11. Знешняй мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж вонкавага контуру агароджы сквера праз кропкі 8–5–6 да кропкі 7.

Унутранай мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

12. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і парушаюць характар існуючага ландшафту, рэльефу;

пракладка інжынерных камунікацый і будаўніцтва транзітных транспартных камунікацый, акрамя рэканструкцыі (рамонту) існуючых інжынерных камунікацый, мясцовых праездаў і дарог;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Брацкая магіла партызан» па вул. Цэнтральнай
у в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.04.2025 № 46

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Новай у аграгарадку Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Новай у аграгарадку Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» па вул. Новай у аграгарадку Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000256.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ТрансСаюзПраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Жабінкаўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па ўмоўных межах земляной пляцоўкі памерамі 6 х 10 м, якая знаходзіцца паміж бетоннай агароджы на ўскраіне паўднёва-ўсходняй часткі сельскіх могілак.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія працягласцю 10 м, якая ідзе ўздоўж агароджы могілак ад кропкі 3 да кропкі 4;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія працягласцю 6 м, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 1;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія працягласцю 10 м, якая ідзе ўздоўж агароджы могілак ад кропкі 1 да кропкі 2;

на паўночным захадзе – умоўная лінія працягласцю 6 м, якая ідзе ад кропкі 2 ўздоўж агароджы могілак да кропкі 3.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняюцца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

узвядзенне збудаванняў;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай ва ўстаноўленым парадку;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 ўздоўж праезду да кропкі 6;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж праезнай часткі вул. Новай да кропкі 7;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 у створы з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 4, далей на поўнач да кропкі 5.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Брацкая магіла» па вул. Новай у аграгарадку Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.04.2025 № 46

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на могілках в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на могілках в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Магіла ахвяр фашызму» на могілках в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000260.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ТрансСаюзПраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Жабінкаўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавай мяжы бардзюрнага камня, які агароджвае магілу, дзе размешчаны пахаванні дзевяці мірных жыхароў хутара Янопаль і надмагільны помнік.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бардзюрнага камню ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняюцца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Магіла ахвяр фашызму» на могілках в. Чыжэўшчына
Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.