![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 красавіка 2025 г. № 51
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Новы Пагост Міёрскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Новы Пагост Міёрскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова |
ПРАЕКТ
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Новы Пагост Міёрскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Новы Пагост Міёрскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Новы Пагост Міёрскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000567.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе дзяржаўнай установы «Міёрскі міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы брацкай магілы, дзе пахаваны рэшткі воінаў і размешчаны архітэктурна-планіровачныя элементы брацкай магілы, азелянення і добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1–2–3–4–1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
пракладка інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Межамі тэрыторыі ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Шаркаўшчынскай і вул. Міёрскай на паўночны ўсход ад кропкі 5 праз кропкі 6–7–8–9 да кропкі 10;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна існуючай агароджы брацкай магілы на адлегласці 15 метраў ад яе на паўднёвы ўсход ад кропкі 10 да кропкі 11;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 11 да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных камунікацый, якія не пагаршаюць умовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў) без папаўнення згубленых зялёных насаджэнняў;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых канструкцый, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 5 да кропкі 11;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 11 да кропкі 10, далей на паўночны ўсход паралельна вул. Міёрскай ад кропкі 10 да кропкі 12, далей на паўднёвы ўсход паралельна вул. Катоўскай ад кропкі 12 да кропкі 13;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 13 праз кропку 14 да кропкі 15;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 15 да кропкі 5.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 1 паверх вышынёй больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя, рамонт існуючых будынкаў і збудаванняў, якія прадугледжваюць павелічэнне вышыні больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
змяненне асноўных габарытных параметраў і характару архітэктуры будынкаў шэраговай гістарычнай забудовы, акрамя позніх прыбудоў;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены характару ландшафту;
усталяванне па межах прылеглых зямельных участкаў да меж ахоўнай зоны агароджы вышынёй больш за 2 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых канструкцый, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пасадка высакарослых дрэваў без абгрунтавання праз сістэму ландшафтна-кампазіцыйнага аналізу тэрыторыі.