![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 красавіка 2025 г. № 36
Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2023 г. № 92
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. У абзацы адзінаццатым пункта 13 праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Магілёва» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Магілёва і прылягаючых кварталаў, зацверджанага пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2023 г. № 92, словы «за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 3 паверхі)» замяніць словамі «за 16 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 4 паверхі)».