![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 сакавіка 2025 г. № 19
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Першамайская Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Першамайская Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Першамайская Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Першамайская Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Першамайская Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000247.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе камунальнальнага ўнітарнага вытворчага сельскагаспадарчага прадпрыемства Верхнядзвінскага раёна «Коханавічы».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах металічнай агароджы брацкай магілы, дзе размешчаны воінскае пахаванне з абеліскам, мемарыяльныя пліты з імёнамі пахаваных.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж вонкавага боку існуючай металічнай агароджы праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пракладка інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
10. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафтнай тэрыторыі, якая мае візуальную і гістарычную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
11. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўночны захад паралельна паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны на адлегласці ад яе 3 м да кропкі 10;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўночны ўсход паралельна паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны на адлегласці ад яе 3 м да кропкі 11;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы ўсход паралельна паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны на адлегласці ад яе 5 м да кропкі 12;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы захад паралельна паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны на адлегласці ад яе 2,6 м да кропкі 9.
12. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і парушаюць характар існуючага ландшафту, рэльефу;
пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).