![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2024 г. № 168
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» в. Дубраўка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка», на 1 км на паўночны захад ад аграгарадка Пескі, на левым беразе р. Зэльвянка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча перыяду каменнага і бронзавага вякоў, сярэднявечча» на прынёманскім краі тэрасы, на паўднёвым усходзе ад верхняй ускраіны вёскі Навасёлкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» ва ўрочышчы Глінішча, вёска Чарлёнка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» в. Дубраўка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» в. Дубраўка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Курганны могільнік» в. Дубраўка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000373.
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Шчучынскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на 1,1 км на паўночны захад ад в. Дубраўка на левым беразе р. Шчара.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на поўначы, усходзе, поўдні і захадзе на адлегласці 10 м ад захаванага курганнага насыпу праз кропкі 1–2–3–4–1 згодна з дадаткам.
9. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена для выяўлення і даследавання рэшткаў курганных насыпаў, межкурганных грунтовых пахаванняў, магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на поўначы, поўдні і захадзе праз кропкі 6–7–8–9–10–5, далей на ўсходзе ўздоўж рэчышча р. Шчара да кропкі 6 згодна з дадаткам.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
1 |
53.298390, 25.057683 |
5 |
53.298331, 25.058482 |
9 |
53.298695, 25.057354 |
2 |
53.298373, 25.057626 |
6 |
53.298036, 25.058170 |
10 |
53.298695, 25.058064 |
3 |
53.298408, 25.057565 |
7 |
53.298056, 25.057525 |
|
|
4 |
53.298443, 25.057628 |
8 |
53.298383, 25.056895 |
|
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка», на 1 км на паўночны захад ад аграгарадка Пескі, на левым беразе р. Зэльвянка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка», на 1 км на паўночны захад ад аграгарадка Пескі, на левым беразе р. Зэльвянка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Стаянка», на 1 км на паўночны захад ад аграгарадка Пескі, на левым беразе р. Зэльвянка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000777.
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Шчучынскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана на 1 км на паўночны захад ад аграгарадка Пескі на левым беразе р. Мусьвіца ў левабярэжжы р. Зэльвянка.
8. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе натурных археалагічных даследаванняў, распаўсюджання пад’ёмнага матэрыяла і архіўна-бібліяграфічных звестак.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на ўсходзе ўздоўж старога рэчышча праз кропкі 2–3–4, на поўдні, захадзе і поўначы па схіле рачной тэрасы праз кропкі 4–5–6–7–8–9–10–1–2 згодна з дадаткам.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на ўсходзе ўздоўж старога рэчышча праз кропкі 16–2–3–4–11, на поўначы, поўдні і захадзе праз кропкі 11–12–13–14–15–16 згодна з дадаткам.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
1 |
53.360281, 24.611391 |
7 |
53.359619, 24.611064 |
13 |
53.359444, 24.610506 |
2 |
53.360145, 24.611705 |
8 |
53.359741, 24.611030 |
14 |
53.359863, 24.610289 |
3 |
53.360066, 24.611792 |
9 |
53.359985, 24.611032 |
15 |
53.360325, 24.610775 |
4 |
53.360057, 24.611766 |
10 |
53.360164, 24.611168 |
16 |
53.360509, 24.611747 |
5 |
53.359685, 24.611774 |
11 |
53.359432, 24.612305 |
|
|
6 |
53.359637, 24.611521 |
12 |
53.359334, 24.611307 |
|
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча перыяду каменнага і бронзавага вякоў, сярэднявечча» на прынёманскім краі тэрасы, на паўднёвым усходзе ад верхняй ускраіны вёскі Навасёлкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча перыяду каменнага і бронзавага вякоў, сярэднявечча» на прынёманскім краі тэрасы, на паўднёвым усходзе ад верхняй ускраіны вёскі Навасёлкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Стаянка і селішча перыяду каменнага і бронзавага вякоў, сярэднявечча» на прынёманскім краі тэрасы, на паўднёвым усходзе ад верхняй ускраіны вёскі Навасёлкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000380.
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Шчучынскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана за паўднёва-ўсходняй ускраінай вёскі Навасёлкі на левым беразе р. Нёман на краі верхняй нёманскай тэрасы.
8. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе правядзення натурных археалагічных даследаванняў, распаўсюджання пад’ёмнага матэрыяла і архіўна-бібліяграфічных звестак.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на ўсходзе ўздоўж края нёманскай тэрасы праз кропкі 6–7, на поўначы, усходзе і поўдні па схіле рачной тэрасы праз кропкі 7–8–9–1–2–3–4–5–6 згодна з дадаткам.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на захадзе ўздоўж края нёманскай тэрасы праз кропкі 15–16–6–7–17, на поўначы праз кропкі 17–18–19–20, на ўсходзе па межах прыватных участкаў праз кропкі 20–1–2–10–11–12–13, на поўдні праз кропкі 13–14–15 згодна з дадаткам.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
1 |
53.431807, 24.729033 |
8 |
53.431820, 24.728641 |
15 |
53.430997, 24.727436 |
2 |
53.431613, 24.728915 |
9 |
53.431897, 24.728861 |
16 |
53.431276, 24.727649 |
3 |
53.431338, 24.728684 |
10 |
53.431271, 24.728799 |
17 |
53.432164, 24.728859 |
4 |
53.431117, 24.728094 |
11 |
53.431058, 24.728441 |
18 |
53.432169, 24.729395 |
5 |
53.431181, 24.727810 |
12 |
53.431073, 24.728271 |
19 |
53.431931, 24.729421 |
6 |
53.431328, 24.727912 |
13 |
53.430814, 24.728084 |
20 |
53.431817, 24.729360 |
7 |
53.431664, 24.728411 |
14 |
53.430865, 24.727760 |
|
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» ва ўрочышчы Глінішча, вёска Чарлёнка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» ва ўрочышчы Глінішча, вёска Чарлёнка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Курганны могільнік» ва ўрочышчы Глінішча, вёска Чарлёнка Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000386.
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Шчучынскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана ва ўрочышчы Глінішча праз 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Чарлёнка на левым беразе р. Шчара.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на поўначы, усходзе, поўдні і захадзе на адлегласці да 10 м ад курганных насыпаў праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–1 згодна з дадаткам.
9. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе правядзення натурных археалагічных даследаванняў і архіўна-бібліяграфічных звестак.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена для выяўлення і даследавання рэшткаў курганных насыпаў, межкурганных грунтовых пахаванняў, магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на поўначы, усходзе, поўдні і захадзе праз кропкі 8–9–10–11–12–13–14–15–8 згодна з дадаткам.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
№ кропкі |
пн. ш./усх. д. |
1 |
53.426598, 24.830277 |
6 |
53.426340, 24.830712 |
11 |
53.427025, 24.831372 |
2 |
53.426641, 24.830525 |
7 |
53.426424, 24.830288 |
12 |
53.426532, 24.832317 |
3 |
53.426662, 24.830739 |
8 |
53.426500, 24.829589 |
13 |
53.426263, 24.831125 |
4 |
53.426691, 24.830779 |
9 |
53.426801, 24.830128 |
14 |
53.426078, 24.830310 |
5 |
53.426447, 24.830898 |
10 |
53.427108, 24.830804 |
15 |
53.426187, 24.829731 |