![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2024 г. № 194
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў гісторыі), размешчаных у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Боркавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Луначарскае Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Прудзінкі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова 31.12.2024 № 194 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Боркавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Боркавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Боркавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000229.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Верхнядзвінскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пляцоўкі, дзе размешчаны пахаванні воінаў, абеліск і элементы добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага контуру існуючай агароджы ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый, акрамя ўсталявання вонкавага асвятлення;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 параллельна вонкаваму контуру існуючай агароджы з водступам ад яе па перыметры на 3 м праз кропкі 6–7–8 да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 31.12.2024 № 194 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000230.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Верхнядзвінскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы брацкай магілы, дзе размешчаны стэла, пліта з імёнамі пахаваных, элементы добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага контуру існуючай агароджы па акружнасці з радыусам 4,5 м і цэнтрам у кропцы 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый, акрамя ўсталявання вонкавага асвятлення;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўночны захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 11 да кропкі 3;
на поўначы, паўночным усходзе, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход паралельна вул. Выдранскай, уздоўж унутранага радыусу тратуараў па вул. Выдранскай і вул. Цэнтральнай праз кропкі 4–5 да кропкі 6;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 11 да кропкі 2.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 31.12.2024 № 194 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000236.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Верхнядзвінскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах добраўпарадкаванай пляцоўкі, на якой размешчаны воінскае пахаванне, скульптура журботнай маці і мемарыяльная сцяна памяці з імёнамі пахаваных.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны захад уздоўж вонкавай мяжы пляцоўкі брацкай магілы да кропкі 2;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўночны ўсход уздоўж вонкавай мяжы пляцоўкі брацкай магілы да кропкі 3;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы ўсход уздоўж вонкавага боку пастамента скульптуры і мемарыяльнай сцяны памяці брацкай магілы да кропкі 4;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўднёвы захад уздоўж вонкавай мяжы пляцоўкі брацкай магілы да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
пракладка інжынерных камунікацый;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
10. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафтнай тэрыторыі, якая мае візуальную і гістарычную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
11. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняй узбочыны аўтамабільнай дарогі Н-3202 (вул. Дружная) да кропкі 6;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны ўсход у створы з паўднёва-ўсходнім бокам зямельнага ўчастка па вул. Дарожнай, 25В да кропкі 7;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы ўсход у створы з існуючай агароджай тэрыторыі прыватнай жылой забудовы па вул. Дарожнай, 25 да кропкі 8;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы захад уздоўж існуючай агароджы тэрыторыі прыватнай жылой забудовы па вул. Дарожнай, 25, далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дарожнай, 25Б і далей у створы з агароджай да кропкі 5.
12. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і парушаюць характар існуючага ландшафту, рэльефу;
пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 31.12.2024 № 194 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Луначарскае Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Луначарскае Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Луначарскае Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000244.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Верхнядзвінскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пляцоўкі, дзе размешчаны пахаванні воінаў, стэла і элементы добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага контуру бартавога каменю пляцоўкі брацкай магілы ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый, акрамя ўсталявання вонкавага асвятлення;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 паралельна мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з водступам ад яе 5 м праз кропкі 6–7 да кропкі 8;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка для ўтрымання і абслугоўвання аўтамабільнай дарогі Н-3400 да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 31.12.2024 № 194 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Прудзінкі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Прудзінкі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Прудзінкі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000249.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Верхнядзвінскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай агароджы брацкай магілы, на якой размешчаны воінскае пахаванне з манументальнай скульптурнай кампазіцыяй і элементы добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага контуру існуючай агароджы ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый, акрамя ўсталявання вонкавага асвятлення;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж бардзюрнага каменю брукаванай пляцоўкі, якая акружае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі 6; далей на паўночны захад уздоўж паўднёва-заходняга боку існуючай лесвіцы да кропкі 7; далей на паўночны ўсход па шырыні лесвіцы да кропкі 8;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходняга боку існуючай лесвіцы; далей уздоўж бардзюрнага каменю брукаванай пляцоўкі праз кропку 9 да кропкі 10;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж бардзюрнага каменю брукаванай пляцоўкі да кропкі 11;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж бардзюрнага каменю брукаванай пляцоўкі да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафтнай тэрыторыі, якая мае візуальную і гістарычную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку мясцовага праезду праз кропку 7 да кропкі 8;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на ўсход уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі зав. Паўднёвы да кропкі 13;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на поўдзень паралельна мясцоваму праезду да кропкі 14;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на захад уздоўж мяжы ворных земляў да кропкі 12.
14. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-праектнай дакументацыі, з улікам захавання тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і парушаюць характар існуючага ландшафту, рэльефу;
пракладка інжынерных камунікацый і будаўніцтва транзітных транспартных камунікацый, акрамя рэканструкцыі (рамонту) існуючых інжынерных камунікацый, мясцовых праездаў і дарог;