![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2024 г. № 176
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча перыяду каменнага веку, сярэднявечча і новага часу» на паўночнай ускраіне в. Кукалі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, селішча перыяду сярэднявечча і новага часу» на паўночны ўсход ад в. Пагараны Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 02.12.2024 № 176 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча перыяду каменнага веку, сярэднявечча і новага часу» на паўночнай ускраіне в. Кукалі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча перыяду каменнага веку, сярэднявечча і новага часу» на паўночнай ускраіне в. Кукалі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Стаянка і селішча перыяду каменнага веку, сярэднявечча і новага часу» на паўночнай ускраіне в. Кукалі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000192.
3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» па заказе Путрышкаўскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах распаўсюджання культунага пласта (слоя) на плошчы 0,16 га.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на правым баку грунтовай дарогі да кропкі 2, якая размешчана на краі правай нізкай тэрасы р. Нёман; далей па ўмоўнай лініі, якая ідзе праз кропкі 3–4–5–6–7–8–9 да кропкі 1 згодна з дадаткам.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў.
11. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі І–ІІ–ІІІ–IV–V–VI–VII–VIII–ІХ–Х–ХІ–ХІІ–ХІІІ–XIV–XV–XVI–І згодна з дадаткам.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
Пастанова 02.12.2024 № 176 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, селішча перыяду сярэднявечча і новага часу» на паўночны ўсход ад в. Пагараны Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, селішча перыяду сярэднявечча і новага часу» на паўночны ўсход ад в. Пагараны Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, селішча перыяду сярэднявечча і новага часу» на паўночны ўсход ад в. Пагараны Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000199.
3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» па заказе Капцёўскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах распаўсюджання культунага пласта (слоя) на плошчы 8,8 га.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па краі левай высокай тэрасы р. Нёман па краі першага і другога яра праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7; далей па ўмоўнай лініі да кропкі 8 на палявой дарозе і ўздоўж палявой дарогі праз кропкі 9–10 і ўздоўж аўтамабільнай дарогі Н-6578 «Палаткова-Сухмені-Горніца-Пагараны» праз кропкі 11–12–13–14 да кропкі 1 згодна з дадаткам.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў, за выключэннем тэрыторыі з боку р. Нёман, дзе праходзіць край высокай левай тэрасы р. Нёман.
11. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па краі левага высокага берага р. Нёман да кропкі І на краі левага высокага берага р. Нёман; далей па ўмоўнай лініі праз кропкі ІІ–III–IV–V–VI–VII–VIII–ІХ–Х–ХІ–ХІІ–XIII да кропкі 7 згодна з дадаткам.