![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2024 г. № 174
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вадзяны млын» на правым беразе р. Мнюта па вул. Млынавай у аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вадзяны млын» на правым беразе р. Мнюта па вул. Млынавай у аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 02.12.2024 № 174 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вадзяны млын» на правым беразе р. Мнюта па вул. Млынавай у аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вадзяны млын» на правым беразе р. Мнюта па вул. Млынавай у аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Вадзяны млын» на правым беразе р. Мнюта па вул. Млынавай у аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 212Г000840.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «Газбудпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Шаркаўшчынскі раённы цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Спіс геаграфічных каардынат кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ і ўключае тэрыторыю ўчастка, на якім знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць, і тэрыторыю з паўднёва-ўсходняга боку, абмежаваную вул. Млынавай і мяжой зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 10.
7. Ахоўная зона вылучана зыходзячы з патрабавання фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў прыватнай забудове населенага пункта.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 да кропкі 2 уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка, на якім знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 да паўночна-заходняга вугла мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 10 да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 10 да кропкі 4;
на поўдні – умоўная лінія, якая ізе ад кропкі 4 уздоўж мяжы праезнай часткі цотнага боку вул. Млынавая да кропкі 5;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка, на якім знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць, уздоўж правага берага р. Мнюта да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы і пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым, архітэктурным і канструктыўным рашэннях;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, а таксама якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элеменаў;
высяканне дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
азеляненне тэрыторыі з прымяненнем раслін, неўласцівых яе гістарычнаму характару;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 праз кропкі 6–7–8 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 10 да кропкі 9; далей уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Млынавай праз кропку 10 да кропкі 11;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 праз праезную частку вул. Млынавай да кропкі 12; далей уздоўж праезнай часткі няцотнага боку вул. Млынавай праз кропку 13 да зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 5 да кропкі 14; далей па паўднёва-ўсходнім баку зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 5 да кропкі 15;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Млынавай, 5, 7, 9 да кропкі 16;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 9 да кропкі 17; далей уздоўж мяжы праезнай часткі няцотнага боку вул. Млынавай да руін моста на правым беразе р. Мнюта да кропкі 18; далей праз праезную частку вул. Млынавай да мяжы ахоўнай зоны да кропкі 5; далей уздоўж паўднёвай і паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны праз кропку 4 да кропкі 3.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўднёвым ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад руін моста на левым беразе р. Мнюта ад кропкі 19 уздоўж мяжы праезнай часткі няцотнага боку вул. Млынавай да зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 11 да кропкі 20; далей уздоўж паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 11 праз кропку 21 да праезнай часткі вул. Млынавай да кропкі 22; далей уздоўж мяжы праезнай часткі няцотнага боку вул. Млынавай да заканчэння брукаванага адрэзка гэтай вуліцы да кропкі 23;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 да цотнага боку вул. Млынавай да кропкі 24; далей уздоўж цотнага боку вул. Млынавай да зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 14 да кропкі 25; далей уздоўж паўднёва-заходняй мяжы гэтага ўчастка да кропкі 26;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці на беразе р. Мнюта да кропкі 27;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці да зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 14 да кропкі 28; далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы гэтага зямельнага ўчастка да перасячэння з вул. Млынавай да кропкі 29; далей уздоўж мяжы праезнай часткі цотнага боку вул. Млынавай да руін моста на левым беразе р. Мнюта да кропкі 30.
13. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Маставой, 33 да перасячэння з праезнай часткай вул. Маставой да кропкі 32;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж праезнай часткі няцотнага боку вул. Маставой да зямельнага ўчастка па вул. Маставой, 21 да кропкі 33;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Маставой, 21 да кропкі 34;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 уздоўж паўднёвай мяжы зямельных участкаў па вул. Маставой 21, 23, 25, 27, 29, 31, 33 да кропкі 31.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 1 паверх з мансардай – 2 паверхі);
знішчэнне брукаванага пакрыцця праезнай часткі вул. Млынавай, змяненне яе існуючага гістарычнага характару і матэрыялу;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне з боку вул. Млынавай агароджы вышэй за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колеру;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водныя басейны, з’яўляюцца выбухова і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту, які гістарычна склаўся вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці і візуальна звязанага з ёй.
16. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 да кропкі 34 у створы з паўднёвай мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 да зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 8 да кропкі 8; далей па паўночна-ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 7–6–3; далей па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 2–1–5; далей па мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 18–17–16 да зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 5 да кропкі 15;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на поўдзень да правага берага р. Мнюта да кропкі 35; далей праз р. Мнюта да зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 21 да кропкі 36;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 на паўночны захад уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 37; далей па мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 22–21–20–19–30–29–28 да кропкі 27;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 у паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 31.
17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя рэканструкцыі маста праз р. Мнюта каля вадзянога млына і аб’ектаў рэкрыацыйнага прызначэння з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
змена існуючага характару ландшафту, водных сістэм;
пракладка транспартных камунікацый;
высяканне дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія вядуць да змены існуючага рэльефу і характару тэрыторыі.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
да праекта зон аховы нерухомай |
№ кропкі |
Каардынаты (п.ш. / у.д.) |
№ кропкі |
Каардынаты (п.ш. / у.д.) |
1 |
55.351771, 27.862721 |
20 |
55.351345, 27.862539 |
2 |
55.351989, 27.863167 |
21 |
55.351092, 27.862714 |
3 |
55.351889, 27.863858 |
22 |
55.351073, 27.861952 |
4 |
55.351640, 27.863740 |
23 |
55.350612, 27.861353 |
5 |
55.351595, 27.862942 |
24 |
55.350635, 27.861219 |
6 |
55.351794, 27.864487 |
25 |
55.350975, 27.861629 |
7 |
55.351655, 27.864408 |
26 |
55.351662, 27.860766 |
8 |
55.351650, 27.864804 |
27 |
55.351979, 27.861020 |
9 |
55.351491, 27.864753 |
28 |
55.351963, 27.861390 |
10 |
55.351346, 27.865769 |
29 |
55.351284, 27.862119 |
11 |
55.351288, 27.867982 |
30 |
55.351438, 27.862589 |
12 |
55.351246, 27.868005 |
31 |
55.352621, 27.861390 |
13 |
55.351249, 27.865826 |
32 |
55.352910, 27.861387 |
14 |
55.351347, 27.865282 |
33 |
55.352754, 27.864940 |
15 |
55.350682, 27.864915 |
34 |
55.351907, 27.864830 |
16 |
55.351508, 27.863621 |
35 |
55.350408, 27.864932с |
17 |
55.351595, 27.863679 |
36 |
55.349916, 27.863958 |
18 |
55.351565, 27.862998 |
37 |
55.351026, 27.861844 |
19 |
55.351404, 27.862693 |
|
|