![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2024 г. № 171
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны сінагагальнага комплексу» паміж домаўладаннямі па вул. Млынавай, 1 і 3 у аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны сінагагальнага комплексу» паміж домаўладаннямі па вул. Млынавай, 1 і 3 у аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны сінагагальнага комплексу» паміж домаўладаннямі па вул. Млынавай, 1 і 3 у аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны сінагагальнага комплексу» паміж домаўладаннямі па вул. Млынавай, 1 і 3 у аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Руіны сінагагальнага комплексу» паміж домаўладаннямі па вул. Млынавай, 1 і 3 у аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000919.
3. Праект зон аховы распрацаваны рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Шаркаўшчынскі раённы цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гістарычнай тэрыторыі былых будынкаў сінагогі і міквы з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны супадае і складаецца з двух участкаў.
8. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны для руін былога будынка сінагогі згодна з дадаткам з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 3 да кропкі 2;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Млынавай да кропкі 3;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на поўдзень у створы з мяжой зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 1 да кропкі 4;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на захад уздоўж паўночнага фасада будынка па вул. Млынавай, 1 праз кропку 5 і далей у створы з ім па верхнім краі яра да кропкі 1.
9. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны для руін былога будынка міквы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 6,0 м ад контуру руін міквы праз кропкі 6–7–8–9–6.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных аб’ектаў і гістарычнай планіроўкі, выкананага на падставе навукова-даследчых работ;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання, акрамя работ па кансервацыі і рэстаўрацыі рэшткаў сінагогі і міквы;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні, уладкаванні знешняга асвятлення і ўсталяванні сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама правядзенне работ без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высяканне дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
правядзенне земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.
12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 3 да праезнай часткі вул. Млынавай да кропкі 11;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Млынавай да кропкі 2;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 3 праз кропку 1 да кропкі 12;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 3 да кропкі 10.
13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны захад і поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 1 да кропкі 5;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на ўсход уздоўж мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 4;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўдзень уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 1 да кропкі 14;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 1 да кропкі 13.
14. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад праезнай часткі вул. Млынавай ад кропкі 15 на паўночны захад уздоўж мяжы зямельнага участка па вул. Млынавай, 8 да кропкі 16;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на ўсход па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы па вул. Млынавай, 8, 6, 4, 2 праз кропкі 17–18–19–20–21–22 да праезнай часткі вул. Германавіцкай да кропкі 23;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на поўдзень уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Млынавай, 2 да праезнай часткі вул. Млынавай да кропкі 24;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Млынавай да кропкі 15.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 8 метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, па маштабу і характару архітэктуры не адпаведных гістарычнаму асяроддзю;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысаніруючай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх дэмантажу ці нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;
размяшчэнне з боку вул. Млынавай агароджы вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водныя басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
16. Зона аховы ландшафту вызначана зыходзячы з умоў захавання воднай сістэмы і навакольнага гістарычнага ландшафту, які кампазіцыйна звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а таксама забеспячэння найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У зоне аховы ландшафту размяшчаецца другі ўчастак ахоўнай зоны руін будынка былой міквы.
17. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на паўночны захад па паўднёва-заходняй мяжы пойменнай часткі р. Мнюта да кропкі 26;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на поўнач праз р. Мнюта праз кропку 27 да праезнай часткі вул. Млынавай да кропкі 28;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Млынавай да кропкі 11; далей ідзе па мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 10–12 да кропкі 1; далей уздоўж мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 5; далей ідзе на поўдзень па мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропку 13 да кропкі 14;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-3002 «Апанасенкі – Лужкі – Гваздова»; далей да берагавой пойменнай часткі р. Мнюта і яе рэчышча да кропкі 25.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных аб’ектаў і аб’ектаў рэкрэацыйнага прызначэння на беразе р. Мнюта з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены характару гістарычнага ландшафту, акрамя работ па прадухіленні эрозіі яраў і ўзмацненні схілаў яра паблізу руін будынка сінагогі, а таксама акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання, у тым ліку арганізацыі пешаходнага доступу да руін міквы, выяўленых на падставе навукова-даследчых работ;
высяканне дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая шкодзіць гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў або скажае ўспрыманне гістарычнага характару тэрыторыі і ландшафту.