Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 19.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 лістапада 2024 г. № 163

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
21.11.2024 № 163

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Пахавальная капліца роду Вендорфаў» у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Г000030;

«Пахавальная капліца роду Яленскіх» у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Г000031;

«Дзіцячая пахавальная капліца роду Абуховічаў» у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Г000511.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Ганцавічская РЖКГ».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

5. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўныя зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны непасрэдна ў вонкавых межах гісторыка-культурных каштоўнасцей у межах фамільных пахавальных склепаў, размешчаных на могілках в. Ясянец.

Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона складаецца з трох участкаў, межы якіх супадаюць з межамі тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей.

7. Першы ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны ўстаноўлены для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пахавальная капліца роду Вендорфаў».

Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж вонкавай мяжы пахавальнага фамільнага склепа праз кропкі 1–2–3–4–1.

8. Другі ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны ўстаноўлены для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пахавальная капліца роду Яленскіх».

Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж вонкавай мяжы пахавальнага фамільнага склепа праз кропкі 5–6–7–8–5.

9. Трэці ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны ўстаноўлены для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дзіцячая пахавальная капліца роду Абуховічаў».

Мяжой трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж вонкавай мяжы пахавальнага фамільнага склепа праз кропкі 9–10–11–12–9.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, ажыццяўленне пахаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурным каштоўнасцям і іх элементам, у тым ліку рамонт і рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

высяканне дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);

земляныя работы і выкарчаванне без археалагічнага нагляду пнёў дрэў, якія выпалі па натуральных прычынах, і (або) пры санітарных рубках;

пракладка інжынерных камунікацый;

размяшчэнне рэкламых канструкцый;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да проекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных у в. Ясянец
Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.