Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 кастрычніка 2024 г. № 155

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў піваварнага завода» па вул. Міцкевіча, 32 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў піваварнага завода» па вул. Міцкевіча, 32 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
30.10.2024 № 155

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў піваварнага завода» па вул. Міцкевіча, 32 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў піваварнага завода» па вул. Міцкевіча, 32 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Комплекс будынкаў піваварнага завода» па вул. Міцкевіча, 32 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000332.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Лідскае піва».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах плошчаў гістарычных будынкаў і іх частак, якія ўваходзяць у склад комплексу піваварнага завода: будынак бровара, фрагменты будынка лядоўні, дом, фрагменты будынка разлівачнага і ўнутранага двара паміж будынкамі комплексу.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе фрагментаў будынка разлівачнага ад кропкі 1 праз кропку 2 да кропкі 3; далей – па ўнутранай плоскасці фасаднай сцяны фрагментаў будынка разлівачнага да кропкі 4; далей – па сцяне былога будынка варкі піва ад кропкі 4 да кропкі 5; далей – у створы з паўночным фасадам былога будынка варкі піва да кропкі 6;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па фасадзе вытворчага корпуса (цэх разліву і склад гатовай прадукцыі) праз кропку 7 да кропкі 8; далей – ад кропкі 8 на паўднёвы ўсход па сцяне будынка да перакрыжавання з умоўнай лініяй, якая праходзіць у створы з унутранай плоскасцю сцяны фасада гістарычнага будынка былой лядоўні (кропка 9);

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 у створы з унутранай плоскасцю сцяны фасада будынка былой лядоўні да перакрыжавання з вонкавай плоскасцю тарцовай сцяны двухпавярховай гістарычнай часткі гэтага будынка (кропка 10); далей – у плоскасці тарцовай сцяны двухпавярховай гістарычнай часткі будынка да кропкі 11; далей – у створы з паўднёвым фасадам цэха разліву ад кропкі 11 да кропкі 12;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 па ўсходнім фасадзе цэха разліву да кропкі 13; далей – па паўночным фасадзе цэха разліву ад кропкі 13 да кропкі 14; далей – у створы заходняга фасада фрагментаў будынка разлівачнага да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

усе віды новага будаўніцтва, акрамя работ па цэласнай або фрагментарнай рэстаўрацыі (кансервацыі) і музеефікацыі існуючых састаўных элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, малых архітэктурных формаў і твораў манументальнага мастацтва, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя;

правядзенне работ па ўпарадкаванні дваровай тэрыторыі без адпаведнасці з яе гістарычным характарам.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 да кропкі 16 па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 441300000007000359, далей – ад кропкі 16 да кропкі 17 па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 423650100007000975;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 да кропкі 18 па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 423650100007000975;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 да кропкі 19 па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 423650100007000975;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 да кропкі 20 па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 423650100007000975, далей – на паўднёвы захад па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 423650100007000696 да кропкі 21; далей – на паўночны захад да кропкі 15 па мяжы зямельных участкаў з кадастравымі нумарамі 423650100007000696, 423650100007000975 і 441300000007000359.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 20 м ад узроўню зямлі да вільчыка даха (або 165 м ад узроўню мора ў балтыйскай сістэме каардынат);

узвядзенне новых, рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з выкарыстаннем колераў дахаў і фасадаў, дысануючых з колеравымі рашэннямі гістарычных будынкаў;

змена існуючага характару ландшафту.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Комплекс будынкаў
піваварнага завода» па вул. Міцкевіча, 32
у г. Лідзе Лідскага раёна
Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.