![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 кастрычніка 2024 г. № 153
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Маці Божай Добрай Рады» ў в. Нястанішкі, 5А Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Маці Божай Добрай Рады» ў в. Нястанішкі, 5А Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 29.10.2024 № 153 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Маці Божай Добрай Рады» ў в. Нястанішкі, 5А Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Маці Божай Добрай Рады» ў в. Нястанішкі, 5А Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Касцёл Маці Божай Добрай Рады» ў в. Нястанішкі, 5А Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000712.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе рэлігійнай абшчыны «Парафія касцёла Маці Божай Добрай Рады вёскі Нястанішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка для ўтрымання і абслугоўвання будынка касцёла.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў, артэфактаў.
Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зонай.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход праз кропкі 2–3 да кропкі 4;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўднёвы захад да кропкі 5;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны захад праз кропкі 6–7–8–9 да кропкі 10;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўночны ўсход да кропкі 1.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе частак і (або) элементаў, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, гістарычна і візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
12. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на ўсход да кропкі 11;
на усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на поўдзень уздоўж заходняй часткі дарогі праз кропку 12 да кропкі 13;
на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) праз кропкі 4–3–2–1–10–9–8–7–6–14–15 да кропкі 16;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на поўнач праз кропку 17 да кропкі 18.
13. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 праз кропку 28 да кропкі 19;
на усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на поўдзень праз кропкі 20–21 да кропкі 22;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 да кропкі 23;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на поўнач уздоўж усходняй часткі дарогі праз кропкі 24–25–26 да кропкі 27.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).