![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 верасня 2024 г. № 130
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на Ратушнай плошчы ў г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на Ратушнай плошчы ў г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на Ратушнай плошчы ў г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на Ратушнай плошчы ў г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Рэшткі касцёла былога кляштара кармелітаў» на Ратушнай плошчы ў г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці, шыфр 412Г000078, катэгорыя «2»;
«Брацкая магіла» на Ратушнай плошчы ў г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці, шыфр 413Д000080, катэгорыя «3».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўную зону гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зону аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
6. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі касцёла былога кляштара кармелітаў» устаноўлена ў межах тэрыторыі, на якой размешчаны будынак, і абмежавана яго вонкавымі сценамі.
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла», вызначана ў межах падпорнай сценкі, якая акружае скульптуру воіна і гранітныя пліты з імёнамі загінуўшых.
8. Мяжой тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 62 уздоўж падпорнай сценкі да кропкі 63;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 63 уздоўж падпорнай сценкі да кропкі 64;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 64 уздоўж заходняга боку пешаходнай дарожкі да кропкі 65;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 65 уздоўж падпорнай сценкі да кропкі 62.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей пры ажыццяўленні будаўнічай дзейнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
10. На тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» павінны выконвацца патрабаванні Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і забеспячэння спрыяльных умоў іх успрымання.
Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі Ратушнай плошчы і на тэрыторыі, якая прылягае да будынка былога касцёла.
12. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па Ратушнай плошчы, 1 праз кропкі 2–3 да кропкі 4; далей – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход да кропкі 5; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка па Ратушнай плошчы, 2 праз кропкі 6–7 да кропкі 8; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дзяржынскага, 9 і ў створы з ёй да кропкі 9; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў цотнага боку вул. Дзяржынскага да кропкі 10; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж зямельнага ўчастка па вул. Дзяржынскага, 2А да кропкі 11;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж паўднёвай мяжы Ратушнай плошчы да кропкі 12;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы Ратушнай плошчы да кропкі 13;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 праз кропку 66 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 4 да кропкі 1.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый і навукова абгрунтаванага ўзнаўлення страчаных гістарычных будынкаў;
правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змены іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння і пагаршэнне ўмоў іх успрымання, акрамя работ па аднаўленні іх першапачатковага аблічча;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і зацверджанай ва ўсталяваным парадку;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых элементаў і дэталяў архітэктурнага дэкору гісторыка-культурных каштоўнасцей.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да Ратушнай плошчы.
15. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўднёвы ўсход да кропкі 15; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў па зав. Зялёнаму, 9, 11 праз кропкі 15–16 да кропкі 17; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка па Ратушнай плошчы, 2 праз кропкі 18–19–20–21–22 да кропкі 23; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Дзяржынскага, 9, 11 праз кропкі 24–25 да кропкі 26; далей – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Дзяржынскага, 11 да кропкі 27;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 27 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чырвонаармейскай, 9 праз кропкі 28–29–30–31 да кропкі 32; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чырвонаармейскай, 5 да кропкі 33; далей – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад да кропкі 34; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Чырвонаармейскай, 12, 10 праз кропкі 35–36 да кропкі 37; далей – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад у створы з мяжой зямельнага ўчастка па вул. Чырвонаармейскай, 4 да кропкі 38;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 38 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чырвонаармейскай, 4 праз кропку 39 да кропкі 40; далей – лінія, якая ідзе паралельна мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чырвонаармейскай, 3 да кропкі 41; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 1 праз кропку 42 да кропкі 43; далей – лінія, якая ідзе на паўночны захад да кропкі 44; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Савецкай, 4, па вул. Леніна, 5 праз кропкі 45–46 да кропкі 47; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 9 да кропкі 48; далей – лінія, якая ідзе паралельна мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 9 і ў створы з ёй да кропкі 49; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Леніна, 11, 13, 15 праз кропку 50 да кропкі 51; далей – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход да кропкі 52; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 17 да кропкі 53;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 53 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 17 праз кропку 54 да кропкі 14.
16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 14 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху, надбудова пры рэканструкцыі існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 14 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-складскіх збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прылягае да става на р. Бераставічанцы з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю «Рэшткі касцёла былога кляштара кармелітаў».
18. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 56 уздоўж левага берага става да кропкі 57;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 57 на паўднёвы захад да кропкі 58; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дзяржынскага, 15 праз кропкі 59–60–61 да кропкі 19;
на поўдні, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 уздоўж межаў зямельных участкаў па Ратушнай плошчы, 2 па зав. Зялёнаму, 11, 9 праз кропкі 18–17–16 да кропкі 15; далей – лінія, якая ідзе на паўночны захад да кропкі 55; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 56.
19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў);
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага рэльефу і ландшафту.
|
да праекта зон аховы |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ