![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 жніўня 2024 г. № 121
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом друку» па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом друку» па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом друку» па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом друку» па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Дом друку» па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 712Г000199.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе праектнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскпраект».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Геаграфічныя каардынаты кропак дадаюцца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах плямы забудовы, на якой размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць.
7. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона вызначана для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання і ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж праезнай часткі вул. Сурганава да перакрыжавання з пр. Незалежнасці ў кропцы 2;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 да кропкі 3 уздоўж мяжы праезнай часткі пр. Незалежнасці;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 да паўднёва-заходняга вугла будынка па пр. Незалежнасці 77 да кропкі 4; далей па паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй межах зямельнага ўчастка гэтага будынка праз кропку 5 да перасячэння з агароджай будынка па пр. Незалежнасці, 79 у кропцы 6; далей уздоўж агароджы будынка па пр. Незалежнасці, 79 да перасячэння з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 79, корпус 4 у кропцы 7; далей па паўднёва-ўсходнім і паўночна-ўсходнім фасадах будынка па пр. Незалежнасці, 79, корпус 4 праз кропку 8 да перасячэння з унутрыдваровым паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 79 у кропцы 9; далей па ўнутрыдваровым паўднёва-ўсходнім, паўднёва-заходнім, паўночна-заходнім фасадах будынка па пр. Незалежнасці, 79 праз кропкі 10–11–12–13 да перасячэння з праезнай часткай вул. Сурганава ў кропцы 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя работ па рэканструкцыі і пракладцы падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў гарадскім асяроддзі і рэгламентавання маштабу магчымага новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.
Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання.
12. Мяжой зоны зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 праз кропкі 13–12–11–10–9–8–7–6–5–4 да кропкі 3 у створы з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны; далей па мяжы праезнай часткі да кропкі 14;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 да перасячэння з тупіком праезнай часткі вул. Б.Хмяльніцкага ў кропцы 15; далей па мяжы праезнай часткі вул. Б.Хмяльніцкага з цотнага боку да перасячэння з мясцовым праездам у кропцы 16;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 уздоўж праезнай часткі мясцовага праезду да перасячэння з мяжой зямельнага ўчастка па вул. Б.Хмяльніцкага, 10А у кропцы 17; далей па паўднёва-заходняй, паўднёва-ўсходняй межах гэтага зямельнага ўчастка праз кропкі 18–19 да паўночна-заходняга вугла зямельнага ўчастка па пр. Незалежнасці, 77, 79 у кропцы 21; далей уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па пр. Незалежнасці, 77, 79 да кропкі 22; далей у паўночна-ўсходнім напрамку ў створы паміж будынкамі па пр. Незалежнасці, 79, корпус 6 і пр. Незалежнасці, 79, корпус 5 да перасячэння з паўднёва-заходнім фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 79/2 у кропцы 23; далей па паўднёва-заходнім і паўночна-заходнім фасадах да паўночнага вугла будынка па пр. Незалежнасці, 79, корпус 2 праз кропку 24 да кропкі 25; далей у паўночна-заходнім напрамку з перасячэннем з мяжой зямельнага ўчастка па пр. Незалежнасці, 77, 79 у кропцы 26; далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па пр. Незалежнасці, 77, 79 да яго паўночнага вугла праз кропкі 27–28–29 да кропкі 30; далей у паўночна-ўсходнім напрамку да заходняга вугла будынка па вул. Сурганава, 23 у кропцы 31; далей па паўночна-заходнім вугле гэтага будынка да перасячэння з праезнай часткай вул. Сурганава ў кропцы 32;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж мяжы праезнай часткі па няцотным баку вул. Сурганава да кропкі 1.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 17 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;
надбудова, навукова неабгрунтаваная змена архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў, якія з’яўляюцца каштоўным гісторыка-архітэктурным асяроддзем;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.
14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным ўсходзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 праз кропкі 29–28–27–26–25–24–23–22–21 да кропкі 20 у створы з паўночна-заходняй мяжой зоны рэгулявання першага рэжыму ўтрымання;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 да кропкі 30 па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па пр. Незалежнасці, 77, 79.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за будынак па пр. Незалежнасці, 79, корпус 6.
|
да праекта зон аховы |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
да праекта зон аховы |
Геаграфічныя каардынаты кропак
1 |
53.923667, 27.599484 |
17 |
53.924551, 27.595270 |
2 |
53.922414, 27.600688 |
18 |
53.924314, 27.595659 |
3 |
53.921822, 27.598298 |
19 |
53.924452, 27.596017 |
4 |
53.921890, 27.598250 |
20 |
53.924350, 27.596170 |
5 |
53.922125, 27.598070 |
21 |
53.923889, 27.596833 |
6 |
53.922417, 27.599291 |
22 |
53.923265, 27.597641 |
7 |
53.922700, 27.599009 |
23 |
53.923677, 27.598762 |
8 |
53.922766, 27.599162 |
24 |
53.923870, 27.598540 |
9 |
53.922863, 27.599041 |
25 |
53.924005, 27.598948 |
10 |
53.922819, 27.598902 |
26 |
53.924083, 27.598886 |
11 |
53.922973, 27.598773 |
27 |
53.924018, 27.598672 |
12 |
53.923213, 27.599433 |
28 |
53.924482, 27.597363 |
13 |
53.923528, 27.599135 |
29 |
53.924439, 27.597206 |
14 |
53.921748, 27.597928 |
30 |
53.924668, 27.596715 |
15 |
53.922225, 27.597303 |
31 |
53.924822, 27.597120 |
16 |
53.924342, 27.594755 |
32 |
53.924927, 27.597219 |