![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 жніўня 2024 г. № 120
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла святой блажэннай Валянціны Мінскай» на могілках у аграгарадку Забалацце Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла святой блажэннай Валянціны Мінскай» на могілках у аграгарадку Забалацце Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла святой блажэннай Валянціны Мінскай» на могілках у аграгарадку Забалацце Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла святой блажэннай Валянціны Мінскай» на могілках у аграгарадку Забалацце Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Магіла святой блажэннай Валянціны Мінскай» на могілках у аграгарадку Забалацце Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000672.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Рутай Уладзіславам Карлавічам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Дзяржынскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы магілы памерамі 3,78 х 3,78 м. Паказаная на схеме кропка 1 з’яўляецца геаметрычным цэнтрам магілы Валянціны Мінскай.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавым межам агароджы магілы.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне новых збудаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў планіроўкі, аднаўлення існуючых і згубленых элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці (барэльефаў, памятнай дошкі, рашоткі агароджы) згодна з гісторыка-бібліяграфічнымі матэрыяламі.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 1,25 м ад паўночнай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 3,5 м ад усходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 5,97 м ад паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 6,12 м ад заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. У ахоўнай зоне забараняецца:
узвядзенне новых збудаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
усталяванне канструкцый, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высячэнняў).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ