Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 23.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 красавіка 2024 г. № 37

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль царквы Раства Багародзіцы: царква (фрэскі ў інтэр’еры царквы), званіца, царкоўна-прыходская школа (вул. Ленінская, 9 (інв. № 734/С-15967); падмуркі цёплай царквы; былы жылы дом (вул. Ленінская, 9/1 (інв. № 734/С-16058); рэшткі былога жылога дома» ў г. Слаўгарадзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль царквы Раства Багародзіцы: царква (фрэскі ў інтэр’еры царквы), званіца, царкоўна-прыходская школа (вул. Ленінская, 9 (інв. № 734/С-15967); падмуркі цёплай царквы; былы жылы дом (вул. Ленінская, 9/1 (інв. № 734/С-16058); рэшткі былога жылога дома» ў г. Слаўгарадзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

18.04.2024 № 37

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль царквы Раства Багародзіцы: царква (фрэскі ў інтэр’еры царквы), званіца, царкоўна-прыходская школа (вул. Ленінская, 9 (інв. № 734/С-15967); падмуркі цёплай царквы; былы жылы дом (вул. Ленінская, 9/1 (інв. № 734/С-16058); рэшткі былога жылога дома» ў г. Слаўгарадзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль царквы Раства Багародзіцы: царква (фрэскі ў інтэр’еры царквы), званіца, царкоўна-прыходская школа (вул. Ленінская, 9 (інв. № 734/С-15967); падмуркі цёплай царквы; былы жылы дом (вул. Ленінская, 9/1 (інв. № 734/С-16058); рэшткі былога жылога дома» ў г. Слаўгарадзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Ансамбль царквы Раства Багародзіцы: царква (фрэскі ў інтэр’еры царквы), званіца, царкоўна-прыходская школа (вул. Ленінская, 9 (інв. № 734/С-15967); падмуркі цёплай царквы; былы жылы дом (вул. Ленінская, 9/1 (інв. № 734/С-16058); рэшткі былога жылога дома» ў г. Слаўгарадзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 512Г000519.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Рутай Уладзіславам Карлавічам па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Раства Прасвятой Багародзіцы г. Слаўгарада Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Пералік кропак каардынат дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА.

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі ў межах землеўладання.

7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ленінскай, 9 ад кропкі 8 праз кропкі 9-10-11 да кропкі 1;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы участка па вул. Ленінскай, 9 уздоўж вул. Ленінскай ад кропкі 1 праз кропкі 2-3 да кропкі 4;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ленінскай, 9 ад кропкі 4 да кропкі 5;

на захадзе – умоўная лінія, якая па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ленінскай, 9 ад кропкі 5 праз кропкі 6-7 да кропкі 8.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных аб’ектаў, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

рэканструкцыя, рамонт існуючай нейтральнай забудовы са змяненнем яе габарытаў у плане, павелічэннем вышыні і ўжываннем дысгарманічных матэрыялаў і колераў;

рэканструкцыя, рамонт, мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця мер па яе нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентацыі маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, у непасрэднай блізкасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці, з улікам стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

11. Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якія ідзе ўздоўж вул. Першамайскай ад кропкі 12 да кропкі 13;

на паўночным-усходзе, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Ленінскай ад кропкі 13 праз кропку 14 да кропкі 15;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ленінскай, 1 праз кропку 16 да вугла зямельнага ўчастка па вул. Ленінскай, 9 (кропка 4);

на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Ленінскай па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ленінскай, 9 ад кропкі 4 праз кропкі 3-2-1-11-10-9 да кропкі 12.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да вільчака даху (вышэйшай кропкі даху);

рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў больш за 9 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

устаноўка з боку вуліц агароджаў светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных колераў і матэрыялаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

14. Мяжой тэрыторыі зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы, усходзе, поўначы – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад долу яра і ўмоўнай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і парка ад кропкі 19 праз кропкі 8-7-6-5-4-16 да кропкі 15;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Ленінскай ад кропкі 15 да кропкі 17;

на поўдні – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 17 да кропкі 18;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па долу яра ад кропкі 18 да кропкі 19.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя ўзвядзення характэрных для гістарычных паркаў садова-паркавых збудаванняў, пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых;

змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

16. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

17. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Ансамбль царквы Раства
Багародзіцы: царква (фрэскі ў інтэр’еры
царквы), званіца, царкоўна-прыходская школа
(вул. Ленінская, 9 (інв. № 734/С-15967);
падмуркі цёплай царквы; былы жылы дом
(вул. Ленінская, 9/1 (інв. № 734/С-16058);
рэшткі былога жылога дома» ў г. Слаўгарадзе
Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Ансамбль царквы Раства
Багародзіцы: царква (фрэскі ў інтэр’еры
царквы), званіца, царкоўна-прыходская школа
(вул. Ленінская, 9 (інв. № 734/С-15967);
падмуркі цёплай царквы; былы жылы дом
(вул. Ленінская, 9/1 (інв. № 734/С-16058);
рэшткі былога жылога дома» ў г. Слаўгарадзе
Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці

ПЕРАЛІК КРОПАК КААРДЫНАТ

№ кропкі

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

1

53,443846

31,005302

2

53,443068

31,005393

3

53,442852

31,005055

4

53,442366

31,004902

5

53,442398

31,004462

6

53,443668

31,004325

7

53,443657

31,004162

8

53,443838

31,004044

9

53,443879

31,004537

10

53,443918

31,005159

11

53,443844

31,005167

12

53,444852

31,004395

13

53,444779

31,005226

14

53,442686

31,007673

15

53,442376

31,007769

16

53,442504

31,006696

17

53,442120

31,007721

18

53,442171

31,004599

19

53,443811

31,003596

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.