![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 красавіка 2024 г. № 33
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Школьнай у г.п. Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Школьнай у г.п. Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 10.04.2024 № 33 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Школьнай у г.п. Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Школьнай у г.п. Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Былы сядзібна-паркавы комплекс Грабніцкіх: рэшткі сядзібнага дома, былы дом упраўляючага, фрагменты парку» па вул. Школьнай, 1 у г.п. Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 213Г000863;
«Брацкая магіла» па вул. Школьнай, 0,1 км на захад ад былога дома ўпраўляючага (шыфр 213Г000863) па вул. Школьнай, 1 у г.п. Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 213Д000864.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе абласнога дзяржаўнага ўнітарнага праектнага прадпрыемства «Інстытут Віцебскграмадзянпраект».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы сядзібна-паркавы комплекс Грабніцкіх: рэшткі сядзібнага дома, былы дом упраўляючага, фрагменты парку» вызначана ў межах тэрыторыі былой сядзібы з паркам з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» вызначана ў межах воінскіх пахаванняў і знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы сядзібна-паркавы комплекс Грабніцкіх: рэшткі сядзібнага дома, былы дом упраўляючага, фрагменты парку».
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 13-14-15-16.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурных каштоўнасцей і найлепшага іх зрокавага ўспрымання.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы сядзібна-паркавы комплекс Грабніцкіх: рэшткі сядзібнага дома, былы дом упраўляючага, фрагменты парку» і ўключае ў сябе тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла».
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы сядзібна-паркавы комплекс Грабніцкіх: рэшткі сядзібнага дома, былы дом упраўляючага, фрагменты парку» і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход уздоўж паўднёвага боку вул. Сураўнёвай да кропкі 2;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход уздоўж заходняга боку праезднай часткі дарогі да кропкі 3;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на захад уздоўж паўночнага берага р. Обаль да кропкі 4;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўнач праз кропкі 5-6 да кропкі 1.
10. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных каштоўнасцей;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных і наземных інжынерных камунікацый, акрамя рэканструкцыі мясцовых праездаў, пад’ездаў да гісторыка-культурных каштоўнасцей і уладкавання вонкавага асвятлення;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);
правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 да кропкі 8;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўдзень уздоўж заходняга боку вул. Садовай да кропкі 9;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на захад уздоўж паўночнага боку вул. Сураўнёвай да кропкі 10;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач уздоўж усходняга боку вул. Вакзальнай да кропкі 7.
13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на ўсход уздоўж паўднёвага боку вул. Сураўнёвай да кропкі 1;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўдзень праз кропку 6 да кропкі 5;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на захад да кропкі 12;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 да кропкі 11.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
усталяванне па межах прылеглых участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 метра і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
|
да праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ